«Мае бабулі гаварылі па-беларуску і я таксама»

Яна здзейсніла свой гістарычны трохдзённы палёт у космас у чэрвені 1963-га. У гонар Церашковай названы кратэр на Месяцы і малая планета. Цікава, што яна не хавае свае беларускае паходжанне, прызнаецца, што ў дзяцінстве гаварыла па‑беларуску. Валянціна Церашкова сёння адзначае 75-годдзе.

— Мая мама родам з вёскі Ерамееўшчына цяперашняга Дубровенскага раёна, а тата — з-пад Магілёва, — распавядае Церашкова. — Бацькі выехалі ў Цэнтральную Расію ў пачатку ХХ стагоддзя, бо дома не маглі пракарміцца. Усе мае бабулі гаварылі па‑беларуску, спявалі беларускія песні. З мяне самой у Яраслаўлі пасмейваліся, калі замест "открой дверь" гаварыла "адчыні дзверы".

Валянціна Церашкова (злева), 1956 г

З Юрыем Гагарыным

Фота — ИТАР-ТАСС

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)