Мадона праедзе міма Беларусі

Учора стартавала грандыёзнае сусветнае турнэ вядомай амерыканскай спявачкі, якое пройдзе па 68 гарадах.

У пачатку гастрольнага сусветнага турнэ MDNA, якое Мадона пачала канцэртам у Ізраілі 31 мая, яна пажадала Блізкаму Усходу міру. У ходзе двухгадзіннага выступу на стадыёне ў Рамат-Гане поп-дзіва выконвала песні са свайго апошняга альбома, а таксама некаторыя старыя хіты. Прыкладна ў сярэдзіне шыкоўнага шоу яна заявіла прысутным 30 тысячам гледачам, што "калі на Блізкім Усходзе будзе мір, то мір можа запанаваць ва ўсім свеце", паведамляе Бі-Бі-Сі.

Турнэ Мадоны будзе доўжыцца да снежня, яна плануе выступіць у 68 гарадах свету, у тым ліку ў 28 еўрапейскіх. Вось толькі Мінск Мадона абміне.

1 жніўня яна выступіць у Варшаве, 4 жніўня ў Кіеве, 7 жніўня ў Маскве, 9-га ў Пецярбургу.

– Я вырашыла пачаць сваё сусветнае турнэ ў Ізраілі з адной важнай мэтай, — заявіла спявачка. — Вы ведаеце, усе канфлікты, якія адбываліся на Блізкім Усходзе на працягу тысячагоддзяў — усе яны павінны спыніцца. "

– Калі ўсе мы зможам падняцца над сабой, сваімі тытуламі, адрозненнямі краін і рэлігій, калі мы будзем ставіцца да навакольных нас людзей з павагай, то мы выйдзем на дарогу, якая вядзе да міру, — дадала яна.

3 і 4 чэрвеня Мадона дасць канцэрты ў Абу-Дабі (ААЭ). У канцы жніўня пачнецца турнэ па Паўночнай Амерыцы, а з 24 лістапада – па Паўднёвай.

Дарэчы Lady Gaga таксама выступіць у суседніх краінах, але не прыедзе ў Мінск. Канцэрты пройдуць 21 жніўня ў Вільні, 23-га ў Рызе, 25-га – у Таліне.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)