Политика
Сяргей Гезгала, «Наша Ніва»

Маці Севярынца сабрала 900 подпісаў за Рымашэўскага

Кіраўніца Віцебскай абласной арганізацыі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Таццяна Севярынец асабіста сабрала больш за 900 подпісаў за кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага.

Са словаў Таццяны Севярынец, лепш подпісы збіраюцца на пікетах.

Акрамя Севярынец, у горадзе вызначыліся Уладзімір Сіманковіч, які сабраў больш за 870 подпісаў, і Сяргей Уласаў, на рахунку якога больш за 800 подпісаў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)