Общество

Вікторыя Чаплева, Новы час

Маці палітвязня Акцістава: «Хачу, каб ведалі ўсе – мы Віцем ганарымся!»

Маці палітзняволенага Віктара Акцістава Валянціна працуе настаўніцай матэматыкі ў адной з мінскіх гімназій. Усё часцей раніцамі ёй хочацца патэлефанаваць на працу і сказаць, што выйсці на яе яна не зможа праз уласны боль… Як жыве маці палітзняволенага, калі некаторыя працягваюць лічыць, што яе сын — злачынца, бо знаходзіцца за кратамі?

У канцы снежня дваццацігадовага Віктара асудзілі на два з паловай гады пазбаўлення волі за тое, што 10 жніўня ён аказаў супраціў супрацоўнікам органаў унутраных спраў. Абскарджванне выраку нічога не дало — і хлопец ужо больш за месяц знаходзіцца ў Магілёўскай калоніі.

«Віця ўявіў сябе Дон Кіхотам, пэўна, калі вырашыў выратаваць чалавека ад АМАПа, бо заўжды верыў у цуды і справядлівасць, — сумна кажа маці Віктара Валянціна Мікалаеўна. — Той чалавек, за якога ён заступіўся, збег, а Віктар трапіў…»

З Валянцінай Мікалаеўнай мы сустрэліся ў яе здымнай кватэры, дзе яна жыве разам з дачкой Насцяй. Валянціна адразу кажа, што ў гэтую кватэру яны пераехалі хутка і нечакана. З мінулага арэнднага жылля гаспадары папрасілі з’ехаць пасля таго, як там прайшоў ператрус.

Пра тое, што іх з Насцяй высяляюць з кватэры, Валянціна даведалася на працы ў момант, калі туды прыйшлі сілавікі. Тады на яе навалілася ўсё: і арышт сына, і магчымае звальненне, і пошукі новага жылля…

Яна кажа, што хоць у яе галаве тады і адбывалася нешта незразумелае, але паралельна з выкладаннем матэматыкі ў класе яна складала план дзеянняў. Літаральна за пару дзён сям’я пераехала ў новае жыллё.

Цалкам артыкул чытайце тут