Люсі Лю

Перш чым трапіць у Галівуд і стаць сусветна вядомай актрысай, кітаянка Люсі Лю працавала на фабрыцы па вырабе піжам. На шчасце, веды, набытыя падчас гэтай працы, ёй не спатрэбіліся — нават у сцэнах у ложку прыгажуня абыходзіцца без гэтага прадмета жаночага гардэробу.

Усходняя знешнасць у спалучэнні з бездакорнай англійскай мовай і добрай фізічнай падрыхтоўкай заўсёды прыцягвалі да актрысы рэжысёраў. А стужкі "Шанхайскі поўдзень" і "Анёлы Чарлі" прынеслі Люсі Лю славу зоркі першай велічыні. Акрамя здымак у кіно, актрыса мае і шмат розных экзатычных хобі: ад альпінізму да ігры на акардэоне.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)