Общество

Любанскі райвыканкам — моўнаму актывісту Случаку: «Нас цікавіць, ці вы пастаянна размаўляеце па-беларуску»

Юрыст Ігар Случак атрымаў дзіўны адказ ад Любанскага райвыканкама. Спрабуючы высветліць колькасць атрыманых райвыканкамам зваротаў па-беларуску, Случак нечакана адчуў цікавасць дзяржоргана ўжо да сваёй асобы.

«Нас цікавіць, ці вы пастаянна размаўляеце па-беларуску», — пытаўся ў Случака кіраўнік справамі райвыканкама А.Ф. Кайдо.

Фотаздымак афіцыйнага адказу Ігар Случак апублікаваў на сваёй старонцы ў Фэйсбук.

«Ты хто па жызні, с какова раёна і с какой цэлью інцерысуешся ад роўных пацаноў з Любанскага райвыканкама», — расшыфраваў гэты дзіўны адказ Случак.   

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)