Общество

Дзіяна Серадзюк, Новы час

Лявон Халатран: Я адчуваю адказнасць за тых, хто цяпер сядзіць

Мінскі гарадскі суд 30 красавіка чакана пакінуў у сіле прысуд палітвязню Лявону Халатрану, а гэта значыць, што ў любы момант яго могуць забраць адбываць пакаранне — два гады абмежавання волі ва ўстанове адкрытага тыпу, так званую «хімію».

«Новы час» паспеў сустрэцца з Лявонам і пагутарыць пра тое, як ён рыхтуецца да гэтага, што даў яму досвед у СІЗА і якой ён бачыць будучыню Беларусі.

Лявон знаходзіцца на ўмоўнай «волі» з 19 лютага, калі яму абвесцілі прысуд і вызвалілі ў зале суда да ўступлення яго ў сілу. Палітвязень падаў апеляцыю і чакаў яе разгляду, аднак цуду — змянення прысуду — не чакаў. Увесь гэты час — больш за два месяцы — Лявон жыў звычайным жыццём, бавіў час з сям’ёй, гутарыў з журналістамі.

Аднак чым бліжэй было да дня разгляду апеляцыі, тым больш змрочна рабілася на душы. Цяпер Лявон жыве ў падвешаным стане: ён не ведае, у які момант яго забяруць на «хімію» і куды яго накіруюць яе адбываць. Але пакуль ён гаворыць, што ніяк не рыхтуецца да гэтага, не збірае рэчы — дый не ведае, што збіраць.

Лявон гаворыць, што хутка забыўся пра турму, цяпер гэта ўспрымаецца як нешта вельмі далёкае. Пра будучае пакаранне ён стараецца не думаць, хаця гэта складана, бо кожную раніцу даводзіцца прачынацца з думкай пра тое, ці правядзе ён сённяшні дзень з роднымі. Але ён стараецца трымацца роўна і спакойна.

— Па-першае, я ведаю, што многія атрымалі яшчэ большыя тэрміны ў больш жорсткіх умовах. Па-другое, я ўключаю свайго даследчыка і думаю, наколькі гэта будзе цікава — сустрэцца з рознымі слаямі грамадства і новым досведам.

А па-трэцяе, я хачу паказаць, што гэта не страшна. Вы хочаце парушаць закон — добра, мы падпарадкуемся, але потым вы за гэта адкажаце. Я паеду і прайду праз гэта — людзі і большае праходзілі.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(6)