Лявон Вольскі зьняў кліп пра «100 гадоў самоты» (відэа)
Самая кранальная баляда спевака апошніх год «Маё каханьне» атрымала сваё відэаўвасабленьне.
Гэтую песьню ўпершыню на публіку Вольскі сыграў падчас канцэрту ў Ню-Ёрку 28 сакавіка 2012. Тады яна была прадстаўленая як «100 гадоў самоты».
У студыі Лявон разам з сваімі музыкамі запісваў яе некалькі разоў, шукаючы адпаведны гук — першая вэрсія была забракаваная, а той вынік, які задаволіў музыку, можна пачуць у альбоме «Грамадазнаўства». Як і сам запіс песьні, кліп быў зроблены ў суседняй Літве. Зьняла яго рэжысэрка Марыя Мяшкавайце, яна працавала ўжо з Вольскім, калі рабіла відэавэрсію яго віленскага канцэрту. Прэзэнтаваў ролік Вольскі на сайце NN.by.
Кліп на «Маё каханьне» зьнялі ў Нідзе — на беразе мора, а таксама ў лесе, што пацярпеў ад пажару.
Ролі ў ім сыгралі літоўскія акторы Сімонас Шарскус ды Індрэ Павілоніце.
Вольскі прадстаўляе гэтую песью, як дэпрэсіўную і ў той жа час аптымістычную. На яе стварэньне музыка натхніўся «сытуацыяй у краіне», тым і тлумачыцца супярэчлівасьць пачуцьцяў.
Оцените статью
1 2 3 4 5Избранное