Лявон Вольскі: «Раней мы ядналіся, а цяпер кожны сам за сябе»

Музыка Лявон Вольскі ўзгадвае пра стварэнне «Народнага альбому», першыя выступы з ім і разважае пра верагоднасць з’яўлення новай падобнай з'явы.

– На вашу думку, ці мог бы ўзнікнуць «Народны альбом» цяпер? Ці быў бы ён тады пра 90-я, пра малінавыя пінжачкі, барсеткі?..

– Ну гэта ж не такі інспірыруючы час, як 20-30 гады. Тады было прыгожа! Прыгожы дрэс-код: боты, галіфэ, капелюшы… А што гэты малінавы пінжак? Гэта ж антыэстэтыка.

Разумееце, для кожнага часу ёсць свае перадумовы чагосьці. Тады была неверагодная інтэграцыя музыкаў. Цяпер ніякай інтэграцыі наогул няма. І толькі «Народны альбом», яго 20-годдзе зноў аб’ядноўвае музыкаў. І тое, там ёсць некаторыя праблемы.

– А чаму няма гэтай інтэграцыі сярод маладых музыкаў?

– Бо кожны сам па сабе.

Пра галоўную таямніцу «Народнага альбому», якую раскрыў Лявон Вольскі, чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)