Лявон Вольскі прэзентаваў альбом «Гравітацыя»

Прэзентацыя адбудзецца 2 сакавіка ў Prime Hall.

«Сустракайце новы альбом «Гравітацыя»! Канцэрт 2 сакавіка ў Prime Hall» — паведаміў у Фэйсбуку Лявон Вольскі.

— У гэты дзень хачу найперш падзякаваць усім, хто падтрымаў краўдфандынг — для мяне гэта неацэнна. Канцэпцыя альбома – гісторыя чалавечага жыцьця, ад нараджэньня і да скону, з прывязкай да пэўнай тэрыторыі. Спачатку юнацкі максымалізм, мары, летуценьні, першае каханьне, за імі пераход у дарослы час, калі шмат што ня спраўдзілася ды яшчэ сыстэма ўрываецца ў тваё жыцьцё і бязбожна яго рэдагуе. А пасьля ўжо сталасьць, калі сыходзяць сябры і людзі вакол і трэба падводзіць вынікі. Шмат у чым невясёлыя, — расказаў музыка пра новы альбом.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.3(6)