Лица
«Наша Ніва», відэа Мікіта Недаверкаў

Лявон Вольскі даў канцэрт у Вільні на фоне бел-чырвона-белага сцяга (відэа)

Лявон Вольскі даў у суботу сольны канцэрт у Вільні, у Teatro Arena.

фота з Facebook Віталя Цыганкова

Ён прэзентаваў свой новы альбом «Грамадазнаўства».

Зала была запоўненая, людзі масава прынеслі з сабой бел-чырвона-белыя сцягі. Зрэшты, сам Вольскі выступаў на фоне вялізнага нацыянальнага сцяга.

Каб выказаць салідарнасць з народам Украіны, Вольскі праспяваў песню «Уставай, мілая мая» групы «Акіян Эльзы». Дарэчы, у некаторых гледачоў былі таксама ўкраінскія сцяжкі.

У праграме канцэрта было 33 песні. У першым аддзяленні прагучалі 11 твораў з альбома «Грамадазнаўства». У другім — 22, найлепшыя песні розных гадоў гуртоў «Мроя», NRM і «Zet», у якіх Вольскі быў салістам.

А «Простыя рэчы», як заўжды, спявала ўся зала.

Лявон Вольскі спявае «Уставай» «Акіяна Эльзы»

Зала спявае «Простыя словы».

«Лёгкія-лёгкія» — шэдэўр на ўсе часы.

А гэтага вы, бадай, раней не чулі.

Таксама на гэтую тэму:

Лявон Вольскі: «Каюся, што ішоў на кампрамісы»

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)