Лявон Вольскі ажаніўся

Мар’яна Вольская абвесціла ў фэйсбуку пра сваё замужжа.

Прозвішча нікому ў гэтай пары мяняць не давядзецца, бо Вольская — гэта і прозвішча самой Мар’яны. Зазначым, што ў культурніцкіх колах яе ведаюць таксама пад яе літаратурным псеўданімам «Яня Ядвабная».

У студзені ў інтэрв’ю «Ніне» дачка Лявона Вольскага Адэля сказала, што ўдзячная Яньцы. Яна прыйшла ў цяжкі перыяд, калі сям’я моцна перажывала сыход Ганны Вольскай.

— Бацьку было вельмі складана. Гэта была вялікая страта і стрэс. Не буду казаць, што адбывалася, але тое было страшна. Пры гэтым я не магла пастаянна знаходзіцца з ім разам, бо вучуся ў Польшчы. І я разумею, што новыя стасункі дапамаглі тату вытрымаць, я ўдзячная Яньцы за гэта. Мне ніколі не хацелася сварыцца і крычаць на яго з гэтай нагоды, маўляў, «што ты робіш?» Калі ён шчаслівы, то шчаслівая і я, — дзялілася Адэля.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)