Общество

Ляўрэатам прэміі Гедройця стаў Ільля Сін

Ляўрэатам прэміі Гедройця стаў Ільля Сін, аўтар кнігі «Libido​». Пераможца атрымае 14 тысяч рублёў, паведамляе Радыё Свабода.

Каго яшчэ ўзнагародзілі?

Другое месца журы прысудзіла Міхалу Андрасюку за кнігу «Поўня». Узнагарода — творчы адпачынак у Балтыйскім цэнтры пісьменьнікаў і перакладчыкаў на востраве Готлянд (Швэцыя).

На трэцім месцы — Алена Брава з кнігай «Садомская яблыня».

Фундатарам ІІІ месца прэміі Гедройця сёлета выступае Беларуская служба Радыё Свабода, якая гарантуе выпуск аўдыёкнігі прызэра.

Сёлета ўпершыню ўручаная ўзнагарода ў намінацыі «Выбар Алексіевіч». Нобэлеўская ляўрэатка абрала Сяргея Календу і падаравала тэлефон iPhone Xr.

Хто прэтэндаваў на прэмію?

У кароткі сьпіс прэміі Гедройця ўвайшлі 6 кніг:

Міхал Андрасюк. Поўня.

Алена Брава. Садомская яблыня.

Сяргей Календа. Часам панкі паміраюць.

Ільля Сін. Libido.

Юлія Шарова. Вяртаньне Ліліт.

Сяргей Шупа. Падарожжа ў БНР.

Заснавальнікамі літаратурнай узнагароды выступілі амбасада Польшчы ў Беларусі, Польскі інстытут у Менску, Беларускі ПЭН-цэнтар і Саюз беларускіх пісьменьнікаў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 3(2)