Политика
Анастасія Зелянкова

Ляўковіча пакаралі штрафам за першамайскую актыўнасць

Суд Савецкага раёна прыгаварыў Анатоля Ляўковіча да штрафу ў 20 базавых велічынь за арганізацыю несанкцыянаванага шэсця 1 мая. Паводле палітыка, гэта першы выпадак, калі за святкаванне Дня працы прыцягваюць да суда.

Выканаўца абавязкаў старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Анатоль Ляўковіч быў затрыманы ўдзень 4 мая перад увахордам у офіс партыі.

-- Яшчэ зраніцы мне з Брэста патэлефанаваў сын і паведаміў, што мяне шукалі міліцыянты, -- расказаў “Салідарнасці” Анатоль Ляўковіч. -- Калі ж днём я падыходзіў да офіса, ля ўвахода мяне сустрэлі тры чалавекі ў чорных куртках. Яны трымалі ў руках мой фотаздымак. Зверыўшы адлюстраванне, міліцыянты папрасілі праследаваць з імі.

Палітыка пасадзілі ў машыну і адвезлі ў РАУС Савецкага района. На яго склалі пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні.

-- Мне сказалі, што я вельмі актыўна вёў сябе падчас акцыі 1 мая, -- адзначае кіраўнік партыі. – Гэта першы выпадак на маёй памяці, калі за святкаванне Дня працы прыцягваюць да суда.

Суд прызнаў палітыка вінаватым у арганізацыі несанкцыянаванага шэсця і пастанавіў выплаціць штраф памерам у 20 базавых велічынь.

Нагадаем, Мінгарвыканкам дазволіў правесці святочную дэманстрацыю і мітынг толькі на плошчы Бангалор у парку “Дружбы народаў”, аднак, паколькі гэтае рашэнне было агучана ў апошні працоўны дзень напярэдадні мерапрыемства, удзельнікі акцыі палічылі неабходным сабрацца на раней запланаваным месцы на перакрыжаванні вуліц Якуба Коласа і Сурганава і прайсці да месца дазволенага збору.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)