«Лясныя феі» супраць масавай высечкi дрэў у Пячэрскім лесе

«Лясныя феі» — так называецца фотасерыя Дар’і Сакаловай з аголенымі дзяўчатамі ў Пячэрскім лесапарку Магілёва.

Дадзены фотасет дзяўчына зрабіла ў рамках праекта «Lungs», прысвечанага захаванню лясоў.

— У апошнія гады наш лес страціў мільёны дрэў з-за засухі і нашэсця жукоў-караедаў, выкліканых пацяпленнем клімату. Акрамя гэтага, дрэвы пастаянна высякаюцца. Як фатографу мне хацелася прымусіць людзей задумацца над тым, куды такія адносіны да прыроды могуць прывесці, — пракаментавала Дар'я.

Нагадаем, вясной стала вядома, што паводле змен у генеральным плане Магілёва, статус Пячэрскага лесапарку змянілі на парк, што прадугледжвае іншы парадак землекарыстання. Жыхары горада выступілі супраць магчымай забудовы тэрыторыі і прапанавалі захаваць зялёныя лёгкія Магілёва ў максімальна некранутым выглядзе.

Актывісты стварылі тэматычную петыцыю «За» стварэнне агульнагарадскога парку на тэрыторыі былога гадавальніка Магілёўзелянбуда!». У афіцыйным адказе на зварот жыхароў Магілёва мясцовы аблвыканкам яшчэ раз падкрэсліў, што ў адпаведнасці з генпланам на дадзенай тэрыторыі прадугледжана размяшчэнне шэрагу спартыўных і культурна-відовішчных аб'ектаў, алей, месцаў адпачынку, шпацырнай і батанічнай зон.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)