«Ляпис Трубецкой» запісаў песню «Купляй беларускае!»
Новая песня стала падарункам Першаму фэстывалю беларускамоўнай рэклямы «Adnak!».
– Купляй беларускае, купляй сваё, выкінь у смецце самсунгі і саньё! – радок з прыпеву песні, якая выконваецца ад імя простага беларускага хлопца ў традыцыйным для «Ляпісаў» іранічным стылі.
Хоць музыканты пасмейваюцца з намаганняў прымусіць беларусаў купляць толькі айчынныя тавары, прадусар «Ляписа Трубецкого» Яўген Калмыкоў супакойвае: «Вядома, мы купляем беларускае. Мы ж тут жывем! ».
Песня «Купляй беларускае!» – сваеасаблівы постсткрыптум і падарунак для Першага фэстывалю беларускамоўнай рэкламы «Adnak!», які скончыўся ў ліпені 2010.
– Мы не планавалі ўключаць песню ў які-кольвек альбом, бо гумар тэксту могуць зразумець толькі ў Беларусі, – сказаў Яўген Калмыкоў.
Adnak.by і «Ляпісы» прэзентуюць відэашэраг да песні «Купляй беларускае!».
//www.youtube.com/v/Yu08gmOYRwo&hl=en_US&fs=1– Гэта не кліп, а відэаінсталяцыя. Песня нарадзілася пад час вяртання з аэрапорту «Мінск-2». Пабачаныя па дарозе кадры леглі ў аснову твору студэнта-аператара Аляксандара Галушкі, які паездзіў з камерай цягам сутак па Мінску і ваколіцах. Адзняты матэрыял лёг у аснову відэаісталяцыі, – тлумачыць Яўген Калмыкоў.
Глядзець і слухаць «Купляй беларускае!»: //adnak.by/news/lyapis-trubyeckoy-kuplyay-byelaruskaye.html#more-478
Читайте еще
Избранное