Политика

Лябедзька стаў выязным

Генэральная пракуратура Беларусі закрыла дзьве крымінальныя справы супраць старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі. Пра гэта яму паведамілі ў Генэральнай пракуратуры.

Апазыцыйны палітык расказаў Радыё Свабода, што сустрэўся з кіраўніком першага аддзелу Генэральнай пракуратуры спадаром Івановым.

-- Ён уручыў мне пастанову аб спыненьні крымінальнага перасьледу па маёй крымінальнай справе, а таксама ўведамленьне аб спыненьні папярэдняга расьсьледваньня крымінальнага перасьледу, -- паведаміў палітык. -- Зь іх я даведаўся, што 3 лютага сьледчы па асабліва важных справах пракуратуры Менску спадар Агафонаў разьгледзеў дзьве мае справы і спыніў іх.

Нагадаем, першая справа была ўзбуджана 27 лістапада 2001 году за артыкул, надрукаваны ў газэце “Народная воля”, другая –1 сакавіка 2004 году за інтэрвію праграме Мікалая Сванідзе “Люстэрка” на расейскім канале РТР. Апазыцыйнага палітыка абвінавацілі ў распаўсюдзе наўмысна хлусьлівых зьвестак пра прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь.

Менавіта на падставе ўзбуджаных крымінальных справаў Анатолю Лябедзьку быў спынены выезд за межы краіны.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)