Политика
Анастасія Зелянкова

Лябедзька правёў агітацыю сярод міліцыянтаў

На лідэра Аб’яднанай дэмакратычнай партыі Анатоля Лябедзьку складзены пратакол за распаўсюджанне агітацыйнай прадукцыі. Сам палітык адпушчаны.

Анатоль Лябедзька быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі ў раёне Камароўскага рынка ў той час, калі раздаваў улёткі у падтрымку партыі і яго як кандыдата на маючых адбыцца выбарах. Пасля высвятлення абставін лідэр ОГП быў дасталены ў РАУС Савецкага раёна.

— Міліцыянтам, якія падыйшлі да мяне, я тлумачыў, што для затрымання няма ніякіх падстаў. Усе матэрыялы — абсалютна легальныя і маюць выходныя дадзеныя, — расказаў “Салідарнасці” Анатоль Лябедзька. — Супрацоўнікі праваахоўных органаў доўга высвятлялі па тэлефоне, што ім са мной рабіць, а потым, папрасіўшы прабачэння, загадалі прайсці ў аддзяленне.

У РАУС на палітыка скалалі пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні. Бюлетэнь “Свабоду Беларусі”, дзе друкалася праграма рэгіянальнага развіцця і якую Лябедзька раздаваў разам з улёткамі, быў канфіскаваны.

— Гэты бюлетэнь — частка нашай агітацыйнай прадукцыі, і ён таксама законны, — сведчыць палітык. — Мы нават фармальна не парушылі наша і без таго бязглуздае закандаўства. Што ж, улады чарговы раз прадэманстравалі абсурднасць гэтай выбарчай кампані. Я ж, са свайго боку, скарыстаў магчымасць правесці агітацыю сярод супрацоўнікаў праваахоўных органаў — яны ж таксама выбаршчыкі. Дарэчы, апошнім часам усё больш упэўніваюся, што многія з іх падзяляюць нашы погляды.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)