Политика
Генадзь Барбарыч, «Радые Рацыя»

Лябедзька прапанаваў правесці праверку фінансаў, якія Еўропа выдзяляе беларускай апазіцыі

Старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька прапанаваў правесці аўдытарскую праверку дапамогі, якую выдзяляюць дэмакратычныя краіны на падтрымку грамадзянскай супольнасці ў Беларусі.

Беларускі палітык выступіў з гэтай прапановай у час паседжання рабочай групы па Беларусі Парламенцкай асамблеі праграмы ЕЗ «Усходняе партнерства» Еўранэст.

— Была вельмі добрая дыскусія, прысвечаная медыям. Мы выступілі з прапановай, як найлепш падтрымаць медыі Беларусі. Я сказаў, што калі Аляксандр Лукашэнка гаворыць, што палітычная апазіцыя і грамадзянская супольнасць атрымоўваюць сотні мільенаў даляраў, то гэта выклікае ў мяне ўсмешку. Але калі чыноўнікі ў Бруселі гавораць, што падтрымка грамадзянскай супольнасці і палітычнай апазіцыі ў Беларусі ўзрасла ўдвая, то ў мяне здзіўленне. Я не разумею, пра што ідзе размова. Я прапанаваў: давайце мы зробім аўдыт той дапамогі, якая ідзе ў Беларусь.

Паводле Анатоля Лябедзькі, есць незалежныя медыі, есць праваабаронцы, есць палітычныя структуры, якія, вобразна кажучы, знаходзяцца на лініі фронта. Але ствараюцца і нейкія псеўда-дэмакратычныя арганізацыі. Прапанова палітыка была падтрыманая дэпутатамі Еўранэсту. Таму наступнае паседжанне працоўнай групы па Беларусі будзе прысвечана вывучэнню эфектыўнасці дапамогі.