«Ля Менску зьявіцца кітай-горад на 1,5 мільёна»

1 сакавіка ініцыятыўная група 30-ці дачных каапэратываў Смалявіцкага раёну наведала ў Менску Галоўпаштамт, адкуль Аляксандру Лукашэнку былі накіраваныя бандэролі з падпіснымі лістамі супраць плянаванага будаўніцтва беларуска-кітайскага індустрыяльнага парку на тэрыторыі 80 квадратных кілямэтраў.

Суправаджаў гасьцей у Менску актывіст грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Міхал Пашкевіч. Ён паведаміў «Свабодзе», што мае копію будучага дэкрэту Аляксандра Лукашэнкі аб умовах забудовы кітайскімі інвэстарамі індустрыяльнага парку.

Пашкевіч кажа: для працы на кітайскіх прадпрыемствах у Беларусь будуць завезеныя амаль 600 тысяч найманых спэцыялістаў. Разам зь іхнымі сямейнікамі колькасьць жыхароў на тэрыторыі індустрыяльнага парку прагназуецца да 1,5 мільёна чалавек.

«Літаральна за 60 кілямэтраў ад Менску зьявіцца Кітай-горад. Наступствы ад гэтага сёньня яшчэ цяжка прадказаць, але, безумоўна, што плянаванае будаўнітцва пагражае падземным гарызонтам пітной вады, а таксама лесу, лугам і вадаёмам, якімі актыўна карыстаюцца цяпер ня толькі мясцовыя жыхары і дачнікі, але й насельнікі Менску», — сказаў Міхал Пашкевіч.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)