“Лукашэнку варта было б папрасіць прабачэньня”

“Антысэміцкія заўвагі прэзыдэнта Лукашэнкі могуць быць на мяжы абсурду, але гэта ня можа быць прычынай, каб не лічыць іх непрымальнымі”, - заявіў прэзыдэнт Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы Рэнэ ван дэр Ліндэн.

Рэнэ ван дэр Ліндэн зазначыў, што Рада Эўропы як супольнасьць, заснаваная на каштоўнасьцях, была створаная як першы крок у працэсе эўрапейскай інтэграцыі, каб прадухіліць адраджэньне нецярпімасьці і экстрэмізму ў Эўропе. Барацьба супраць антысэмітызму была і адным з прыярытэтаў Рады Эўропы ад 1949 году і будзе надалей заставацца, пакуль будзе існаваць пагроза антысэмітызму.

“Прэзыдэнту Лукашэнку варта было б задумацца над гэтым і папрасіць прабачэньня за свае ганебныя словы, калі ён сур'ёзна жадае наблізіцца да рэшты Эўропы”,

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)