Комментарии
Галіна Навумчык, Facebook

Лукашэнка зрабіў плястыку?

Паглядзеўшы апошнія відэа Аляксандра Лукашэнкі, робіцца відавочным, што зь яго твару спэцыялісты прыбралі ўзрост.

Любы фізіянаміст, касмэтоляг, дэрматоляг вам скажа, што ва ўзросьце амаль 60 скура страчвае эластычнасьць і складваецца ад носу да вуснаў. Мімічныя зморшчыны, асабліва ў лысых на ілбе, праявяцца, як не намазвай іх крэмам. Бо чалавек злуецца, выказвае незадаволенасьць, чалавек усьміхаецца ўсе свае 58 гадоў, калагенавыя валокны раскручваюцца з часам і пры ўсьмешках ёсьць зморшчынкі вакол вачэй. Паглядзіце, напрыклад, на Мясьніковіча. Паглядзіце на любога мужчыну, якому да пэнсіі 2 гады.

У Лукашэнкі зараз нідзе не зморшчваецца і нідзе не складваецца на твары -- нічога. На першы погляд выснова: у лоб і вакол вачэй уколаты Ботакс, ці яго прэпараты, якія паралізуюць мімічныя мышцы. Запоўнены гелеўронавымі запаўняльнікамі, якія навязваюць на сябе ваду складка ад носу да вуснаў. Падрэзана, як мінімум ніжняе века - бо зьніклі мяшкі пад вачыма.

Каб пабачыць гэта усё - ня трэба быць эксьпертам. Дастаткова быць сучаснай жанчынай, пасьля 35-ці, якая наведвае касьметолага. Усе гэтыя працэдуры – зараз вельмі папулярныя і робіць іх сабе ў Менску ледзь не кожная трэцяя жанчына. Тут пытаньне пра мужчын.

Хто з мужчынаў у Беларусі робіць пластыку твару? І чаму Лукашэнка гэта зрабіў і зараз?

Тут могуць быць вэрсіі.

Першая. Эўрапейскія палітычныя лідэры даўно карыстаюцца такімі лёгкімі відамі плястыкі твару. Адзін прыклад – Бэрлюсконі -- чаго варты. Лукашэнка сустракаўся зь Бэрлюсконі, бачыў, што, па беларускіх мерках дзядуля, у 75 гадоў можа выглядаць на 50. Аднойчы я пачула тлумачэньне пра плястыку Бэрлюсконі - ён так выглядае таму, каб нікому і ў галаву не прыходзіла, што ён можа захварэць, і сысьці з палітычнай арэны. Каб пытаньне ягонага узросту ніколі не ўзьнікала ў выбаршчыка. Лягічнае палітычнае тлумачэньне. У беларускім выпадку - яно таксама працуе.

Другая вэрсія - калі лідэры “мытнага саюза” ўжо “укалоліся” і не зморшчваюцца (называюць Пуціна ды Назарбаева). Дык чым Беларусь горшая?

Трэцяя вэрсія: прыяжджаюць жа алігархі расейскія, дораць “майбах”, нехта і сказаў, што трэба выраўняць для прыстойнасьці твар. Чым прэзыдэнт горшы за алігарха?!

І чацьвёртае. А раптам нейкая пацяпленьне з Захадам і сустрэчы з эўрапейскімі лідэрамі, хоць бы і ў цесным коле. Усе кажуць – “дыктатар”, “адсталая краіна”, а “наш” - тут ня проста дырэктар саўгасу, а самы сучасны і “перадавы” (як найлепшы калгас!) “эўрапейскі” прэзыдэнт.

Да таго ж: нягледзячы на блякаду і нявыезднасьць – пячонку перасаджваем у Беларусі вельмі эфэктыўна, вось і прэзыдэнта амаладзіць – проста!

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)