Лукашэнка з Колем на руках адказваў на пытанні армянскіх журналістаў

У пятніцу ў начных навінах на Першым тэлеканале (каля 12-й гадзіны) быў паказаны сюжэт з Арменіі. Там цяпер адпачывае кіраўнік беларускай дзяржавы.

Прэзідэнты Серж Саргсян і Аляксандр Лукашэнка адказвалі на пытанні журналістаў ды закранулі пытанні супрацоўніцтва абодвух краін. Напэўна, сюжэт быў з курорта Цахкадзор.

На каленях у беларускага кіраўніка сядзеў маленькі Коля, які туліўся і лашчыўся да свайго таты. Хлопчык выглядаў досыць стомленым.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)