Лукашэнка ўзнагародзіў дэпутатаў, якія ня трапілі ў новы склад Палаты прадстаўнікоў
Аляксандар Лукашэнка ўзнагародзіў ордэнамі і мэдалямі шэраг дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў «за плённую дзяржаўную і грамадзкую дзейнасьць, значны ўнёсак у разьвіцьцё заканадаўства і парлямэнтарызму».
Адпаведны указ апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Д
эпутат Сяргей Канопліч атрымаў ордэн Пашаны.
Ларыса Багдановіч, Віталь Бусько, Віктар Валюшыцкі, Генадзь Грыцкевіч, Валянцін Жураўскі, Мікалай Іванчанка, Віктар Шчэцка і Сьвятлана Шылава атрымалі мэдалі «За працоўныя заслугі».
На выбарах у Палату прадстаўнікоў, якія адбыліся 11 верасьня, гэтыя дэпутаты не балятаваліся, і іх паўнамоцтва ў хуткім часе павінны скончыцца.
Читайте еще
Избранное