Политика
Алесь Дашчынскі, Радыё Свабода

«Лукашэнка скардзіўся Пуціну на мяне»

Эла Памфілава пацьвердзіла ў размове з карэспандэнтам «Свабоды», што прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў прыняў яе адстаўку з пасады старшыні Рады пры прэзыдэнту па судзеяньні разьвіцьцю інстытутаў грамадзянскай супольнасьці і правах чалавека.

Яна, аднак, ня стала тлумачыць прычыны сваёй адстаўкі:

-- Я пакуль не хачу гэтага рабіць, бо мяне вельмі клапоціць, каб Рада працавала, засталася, каб там усё было нармальна. Я не хачу нашкодзіць калегам, там пакуль вырашаецца цэлы шэраг праблем, зьвязаных з тым, хто будзе ўзначальваць і гэтак далей. Я сваю думку выказвала. І пакуль не хацела б даваць нейкіх камэнтароў.

Ці будзе далей працаваць расейска-беларуская праваабарончая камісія? Які яе далейшы лёс?

-- Гэта ўжо будуць вырашаць мае калегі. Гэта ўжо іх справа. Ну, цяпер гэта значна прасьцей. Гэта ў свой час, калі мы і шмат рабілі, я памятаю, нават Лукашэнка скардзіўся Пуціну на мяне, што мы яго крытыкавалі. Гэта ў той час, калі было не прынята яго крытыкаваць. А цяпер прасьцей гэта рабіць.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)