«Лукашэнка пасьля выступу Сяргея плакаў»
20 снежня спаўняецца 30 год антыкарупцыйнаму дакладу дэпутата Незалежнасці Сяргея Антончыка.
Пра падзею згадвае колішні дэпутат Вярхоўнага Савета Сяргей Навумчык, аўтар серыі кніг, прысвечаных 1990-м:
— Патэлефанаваў дэпутату Незалежнасьці Сяргею Антончыку — ён, як звычайна, бадзёры і перакананы: што б ні здарылася, «вектар цывілізацыі» назад не павернецца.
Сёньня юбілей: 30 год таму ён выступіў на сэсіі Вярхоўнага Савета з дакладам аб карупцыі ў атачэньні Лукашэнкі. За менш чым паўгады каманда «маладога прэзыдэнта» па тэмпах крадзяжу ўпэўнена абставіла людзей Кебіча.
Лукашэнка пасьля выступу Сяргея плакаў — можа, баяўся, што адправяць у адстаўку і больш ужо не скрадзе. Дарэмна: большасьць дэпутатаў ВС ўжо прысягнулі новаму гаспадару, пра імпічмэнт і чуць не жадалі, і наперадзе былі дзесяцігодзьдзі беспакаранай карупцыі.
У ліпені гэтага года «Салідарнасць» падрыхтавала адмысловы міні-фільм, прысвечаны падзеям снежня 1994-га:
Пра тое, чаму 30 год барацьбы з карупцыяй скончыліся пшыкам, чытайце ў нашым свежым артыкуле.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное