Политика

Яўгенія Бурштын, Новы час

«Лукашэнка і людзі, якія яго атачаюць, не адчулі сябе ў бяспецы»

У беларускага рэжыму па-ранейшаму няма ўпэўненасці, што калі рэпрэсіі спыніць, яму ўдасца ўтрымаць кантроль над сітуацыяй.

Павел Слюнькін, фота: facebook.com/pavel.slunkin

Такую думку выказаў былы дыпламат, а цяпер асацыятыўны аналітык Еўрапейскага савета па міжнародных адносінах (ECFR) Павел Слюнькін падчас анлайн-дыскусіі Экспертна-аналітычнага клуба, прысвечанай вынікам 2021 года. Пра што яшчэ гаварылі эксперты?

Павел Слюнькін назваў 2021-ы годам «прызямлення нашых спадзяванняў да зямлі», а яго метафарычным сімвалам — прымусовую пасадку самалёта Ryanair у Мінску.

— Становішча, у якім мы цяпер, пацвярджае, што няма таго кошту, які не гатовы заплаціць рэжым і асабіста Аляксандр Лукашэнка дзеля захавання ўлады ў сваіх руках, — гаворыць эксперт.

Былы дыпламат зазначае, што лідарам апазіцыі не ўдалося ўтрымаць палітычную суб’ектнасць унутры краіны, але ўдалося яе захаваць на міжнароднай арэне.

У той жа час Лукашэнка не збіраецца весці перамовы са штабамі Бабарыкі ці Ціханоўскай, адзіны дыялог, на які ён можа пайсці — гэта вымушаныя перамовы з краінамі, здольнымі ўплываць на сітуацыю.

— Але калі мы перадаем права перамоваў у Берлін, Парыж ці Вашынгтон, мы павінны разумець, што кантраляваць іх не можам, і многія пагадненні ў выніку могуць нас расчараваць. У той жа час успрымаць гэта як перамовы нельга, бо беларускае грамадства альбо тыя офісы, якія яго прадстаўляюць, будуць з гэтых перамоваў выключаныя.

Былы чыноўнік прывёў чарговую метафару, гэтым разам з футбола, параўнаўшы Беларусь з гэтакім Месі: калі перамога была магчымая, але ўмяшаліся пабочныя фактары — траўма, і гульца прымусова вынеслі з поля. У той жа час наяўнасць нават траўмаванага гульца вельмі напружвае праціўніка. Таму, на думку Паўла Слюнькіна, задача беларускага грамадства — захаваць сваю суб’ектнасць.

Яшчэ адной ілюзіяй 2021-га, на думку аналітыка, быў спадзеў на тое, што эканамічная сітуацыя канчаткова разгайдае рэжым і выведзе людзей на вуліцу.

Што тычыцца ўзаемаадносінаў з Расіяй, то беларуская дзяржава за апошнія 1,5 года саступіла вельмі шмат таго, ад чаго «адбівалася» гадамі.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.1(16)