Выборы-2020

Сяргей Пульша, Новы час

Чаму Лукашэнка — больш не «бацька»

Канешне, толькі зацятыя аптымісты думалі, што Цэнтарвыбаркам зарэгіструе Віктара Бабарыку кандыдатам у прэзідэнты. Але, гледзячы на рэкордную колькасць подпісаў, сабраных у яго падтрымку, усе мы сталі крышачку аптымістамі. І думалі: «А раптам пракоціць?»

Не пракаціла. Віктар Бабарыка не будзе кандыдатам у прэзідэнты. Адвакаты экс-банкіра сцвярджалі, што з дэкларацыяй аб даходах у прэтэндэнта на прэзідэнта ўсё ў парадку, але ЦВК пабачыў у яго кампаніі прыкметы «замежнай дапамогі».

Гэта вельмі дзіўная «замежная дапамога». Найперш, у дэкларацыі не былі пазначаныя матэрыяльныя сродкі з замежных рахункаў. Камітэт дзяржаўнага кантролю сцвярджае, што «злачынная група» здабывала злачынныя даходы, і незаконная дзейнасць Бабарыкі як «кіраўніка злачыннай групоўкі» «пацвярджаецца» канфіскаванымі матэрыяламі і допытамі падазраваных. Выявілі, што Бабарыка нібыта атрымаў незадэклараваныя 350 тысяч долараў ЗША.

Ярмошына нават пажартавала, што «хабар у падатковай дэкларацыі не пазначаецца».

Дзяржкантроль таксама сцвярджае, што Бабарыка незаконна выкарыстоўваў замежную фінансавую дапамогу падчас кампаніі — рэсурсы «Белгазпрамбанку», які на 99% належыць расійскім кампаніям.

Некаторыя чальцы ініцыятыўнай групы працавалі ў гэтым банку і займаліся справамі выбарчай кампаніі ў працоўны час і з выкарыстаннем працоўных сродкаў, а гэта парушэнне Выбарчага кодэксу.

Але тут Ярмошына яўна парушыла прэзумпцыю невінаватасці. Суду над Бабарыкам яшчэ не было, тое, што 350 тысяч долараў ягоныя — не даказана. Як не даказана і тое, што экс-банкір мае да гэтых грошай дачыненне. Што ж да выкарыстання рэсурсу «Белгазпрамбанку», то Бабарыка сышоў з яго да прэзідэнцкай гонкі. А калі і так, ці можна выкарыстанне тэлефона лічыць «замежнай дапамогай»?

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.8(63)