Лукашэнка-1994: «Мне стала дрэнна. У эканоміцы поўны абвал»
Многія аналітыкі і проста выбаршчыкі сёння праводзяць паралелі з 1994-м годам, калі частка беларусаў галасавала па прынцыпе «хто заўгодна, абы не Кебіч».
Выбарчая кампанія-1994 Лукашэнкі была, бадай, самай паліттэхналагічнай. Да яго харызмы і ўмення ладна гаварыць дадалося ўдалае пазіцыянаванне як незалежнага і народнага кандыдата.
І галоўнага барацьбіта з карупцыяй, на якога нават, нібыта, быў здзейснены замах пад горадам Лёзна на Віцебшчыне. Зрэшты, следчыя прыйшлі да высновы, што гэта была самастрэльная інсцэніроўка.
Шмат пунктаў надаў Лукашэнку і візіт у Маскву з інтэграцыйным выступам з трыбуны Дзяржаўнай думы. Дарэчы, арганізоўваў той візіт Валерый Цапкала, які адказваў у камандзе кандыдата Лукашэнкі за міжнародны накірунак.
«Новы Час» вывучыў, што казаў і абяцаў Аляксандр Лукашэнка ў сваёй перадвыбарчай праграме, а таксама ў першыя дні і месяцы пасля таго, як заступіў на пасаду прэзідэнта.
Пачнем з таго, што сітуацыя ў эканоміцы сапраўды была складаная. Хаця, канешне, Лукашэнка цяпер згушчае фарбы, кажучы, што мукі было ў Мінску на тры дні, ці што хадзілі ледзьве не ў лапцях. Аднак у перадвыбарным 1993 годзе ў параўнанні з папярэднім 1992-м нацыянальны даход склаў 90%, інфляцыя — 1700%.
Цалкам артыкул чытайце тут
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное