Скандалы

Лобану — 3, Федаркевічу — 3,5 , Сакрэту — 3, Казакову — 3, Дароніну — 3,5, Мацукевічу — 3 гады

Такія пакараньні вынесла 12 траўня суддзя суду Маскоўскага раёну Мінску Алена Шылько. Фігуранты крымінальнай справы абвінавачваліся паводле крымінальнага артыкула «масавыя беспарадкі».

Усе яны ўдзельнічалі ў акцыі пратэсту 19 снежня.

11 траўня дзяржаўны абвінаваўца прасіў пакараць падсудных: Лобана і Федаркевіча — трыма з паловай гадамі калёніі строгага рэжыму, Сакрэта, Казакова, Дароніна, Мацукевіча — чатырма гадамі зьняволення, нагадвае «Радыё Свабода».

Падрабязнасці аб судзе над актывістамі тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)