Лица

Лія Ахеджакава: «Жывадзёры будуць пакараныя»

Вядомая артыстка пра падзеі ў Беларусі.

Фота Раман Жукаў, RFE/RL

— А тое, што адбываецца ў Беларусі... Толькі плакаць можна, што так ставяцца да людзей, — распавяла Лія Ахеджакава ў інтэрв’ю Радыё Свабода. — Такая жорсткасьць, такая лютасьць. Такая нелюбоў да свайго народу, да тых людзей, якія зьяўляюцца гонарам нацыі. Навукоўцы, журналісты, акторы, студэнты.

Каму толькі не давялося пабываць на гэтым Акрэсьціна, спазнаць жахлівыя прыніжэньні і такую лютасьць. Гэта зразумець немагчыма.

Гэта было ў 1937 годзе ў Расеі, у СССР, але ж мы думалі, што ўжо адышлі ад гэтага. Я так люблю Беларусь, я столькі гастралявала там. Між іншым, некалькі гадоў таму... І хто б падумаў, што такое нас чакае.

— Некаторыя назіральнікі параўноўваюць тое, што адбываецца цяпер у Беларусі, з пэрыядам перасьледу першых хрысьціянаў. Акрамя 1937 году, якая мэтафара, якое параўнаньне з сытуацыяй у Расеі і ў Беларусі падаецца вам найбольш дакладным? Бо сытуацыі падобныя...

— Падобныя. Мы едзем туды, да Лукашэнкі. І апазыцыя заціснутая і запалоханая. Гэта страшна. І рукі апускаюцца. Ня ведаю, што павінна адбыцца, каб гісторыя адбылася.

А гісторыя — гэта такая рэч, што ўсё мяняецца і пераходзіць у іншую стадыю. І жывадзёры пэўна будуць пакараныя. Але, акрамя апазыцыі і акрамя гісторыі, я яшчэ ў Бога веру. Будуць пакараныя. Яны ня хочуць пра гэта думаць.

Сілавікам плацяць заробкі. Улада над людзьмі — страшная рэч. Мы гаворым пра палітыку... Я не палітык, я проста вельмі люблю Беларусь і вельмі люблю Ўкраіну. Там мае гледачы. Я ўсё жыцьцё туды езьдзіла на гастролі.

Цяпер у Расеі знайшліся людзі, якія патрабуюць забраць у мяне званьне народнай артысткі Расеі, Дзяржаўную прэмію і ўсё, што калісьці мне прысуджалі. Мяне гэта ня вельмі непакоіць, бо майго гледача ў мяне не забяруць ніколі. Яны — мае, а я — у іх.

— А тым, хто загады аддае ў Беларусі, — ім страшна?

— Яны пры Лукашэнку. Нехта думае, што сваё возьме, усіх запалохаюць і будуць «правіць баль». Але ёсьць і тыя, хто разумее, што калі гэта скончыцца, ім вельмі дрэнна будзе. Але адназначна прыйдзе адплата за тое, што яны цяпер твораць.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(51)