Профсоюзы
Анастасiя ЗЕЛЯНКОВА

Лінія Сталіна

У мінулую пятніцу ў Мінску адбыўся ўстаноўчы сход новай праўладнай арганізацыі — Саюза пісьменнікаў Беларусі, удзел у якім прынялі каля 125 чалавек. На пасаду старшыні гэтага ўтварэння быў абраны палітык Мікалай Чаргінец. Адразу агаварымся, што створаны Саюз пісьменнікаў Беларусі ніякага дачынення да Саюза беларускіх пісьменнікаў не мае.

Кіраўніцтва апошняга ўвогуле не было дапушчана да ўдзелу ў пасяджэнні.
— Заканадаўствам нашай краіны грамадзянам Беларусі не забаронена ствараць розныя грамадскія аб’яднанні, — зазначыў на прэс-канферэнцыі старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Алесь Пашкевіч. — Але гэты прэцэдэнт неадназначны. Атрымліваецца, што на сённяшні дзень існуюць два пісьменніцкія саюзы з агульнымі задачамі і мэтамі, бо статут новастворанай арга-нізацыі практычна цалкам дублюе статут Саюза беларускіх пісьменнікаў. Тым не менш мы пакуль не схільны бачыць расколу ў нашай арганізацыі. Ніхто з 582 сябраў Саюза беларускіх пісьменнікаў (у тым ліку і з тых 50, хто, як гаварылася, прысутнічаў на ўзгаданым сходзе) заяву пра свой выхад з арганізацыі яшчэ не падаваў.

Кіраўніцтва Саюза беларускіх пісьменнікаў пераканана, што ўлады стварылі лаяльную пісьменніцкую арганізацыю, каб падмяніць ёю ранейшы саюз.
— Не трэба забывацца, што літаратура — гэта не Саюз пісьменнікаў, — адзначыў Валянцін Тарас. — Саюз пісьменнікаў — гэта толькі літаратурная арганізацыя. Такіх аб’яднанняў можа быць колькі заўгодна. Але справа ў тым, што сёння робіцца спроба ўтварыць такі Саюз пісьменнікаў, які некалі быў створаны тав. Сталіным і з’яўляўся інструментам кіравання літаратурай. Па сутнасці, літаратура рабіла тое, што ёй навязвалася воляй адной асобы.

Узор таго, якога кшталту літаратуры чакаюць сёння ўлады ад творцаў, наглядна прадэманстраваў Ула-дзімір Арлоў, зачытаўшы радкі з дзяржаўнага часопісу “Беларуская думка”, якія былі змешчаныя ў літаратурным раздзеле (заўважце, не ў раздзеле сатыры і гумару):

...А у водоемов Беларуси
Хищники гнездятся хорошенько,
Кто они, дознаться не берусь я,
Если не поможет Лукашенко.

На адрас “Салідарнасці” прыйшлі пытанні наконт прагучаўшых на пятнічным сходзе абвінавачванняў у выключэнні з Саюза беларускіх пісьменнікаў членаў арганізацыі па палітычных матывах. Паводле Мікалая Чаргінца, Генадзь Бураўкін інспіраваў выключэнне з арганізацыі сп. Трасцянскага, які пратэставаў супраць надання слова Зянону Пазьняку.
— На жаль, у тых прамовах мала праўды, — абвергнуў гэтыя выказванні Алесь Пашкевіч. — Мы спецыяльна адшукалі стэнаграмы таго з’езду, які праходзіў у 1996 годзе. Справа была наступная. Калі большасцю галасоў было вырашана прадаставіць слова Зянону Пазьняку, сп. Трасцянскі разам са сп. Дашкевічам у знак пратэсту паклалі на стол прэзідыума свае членскія білеты. Абмеркаваўшы гэтую сітуацыю, прэзідыум на чале з тагачасным старшынёй Васілём Зуёнкам прыняў рашэнне лічыць іх выбыўшымі ў сувязі з асабістай воляй.

Кіраўніцтва Саюза беларускіх пісьменнікаў таксама не выключае, што ўлады паспрабуюць ліквідаваць іх творчую арганізацыю, але запэўніваюць, што іх саюз будзе дзейнічаць, нягледзячы ні на што.
— Саюз у нас застанецца, — упэўнены Сяргей Законнікаў. — Выганяць з гэтага памяшкання — нічога страшнага. Можна існаваць у іншым месцы. Упэўнены, мы выжывем і будзем далей рабіць сваю работу.

 
Им — задание

Сергей Матюшенко

Символично, что компания во главе с Чергинцом собралась под крышей ФПБ. Показательно, что создатели новой организации сразу попросили у государства финансовой поддержки.

В зале Дворца профсоюзов, рассчитанном на 800 человек, заседали всего 125 участников учредительного съезда. Судя по всему, власти рассчитывали собрать гораздо более внушительную “массовку”. Тем не менее сейчас они будут убеждать всех, что именно этот союз писателей — настоящий. Ему, как и другим организациям, особо приближенным — к хозяйскому сапогу, — разрешат использовать в названии слово “Беларусь”. В новый союз будут заманивать посулами и загонять угрозами. Но Писателей с большой буквы там точно не будет ни одного.

Заметьте, главой союза, претендующего на статус общенационального, стал автор таких “выдающихся памятников белорусской литературы”, как повести “Финал Краба”, “Следствием установлено” и “Вам — задание”. Николая Чергинца можно было бы назвать местной Полиной Дашковой, но, боюсь, российская детективщица обидится (и небезосновательно).

По существу, членам новой организации дано задание обеспечить поддержку  “всенародно избранному” главе государства от имени литераторов. На этом направлении и будет сосредоточен весь их “творческий потенциал”.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)