Ліл Кім

Рэп-спявачка Кімберлі Дэніз Джонс, таксама вядомая як Ліл Кім, праславілася сваімі песнямі пра сэкс і не менш эратычнымі строямі. Як бы там ні было, але дзякуючы Ліл да жаночага хіп-хопу пачалі ставіцца сур’ёзна. Так дзяўчынка з жабрацкага афраамерыканскага раёна стала вядомая на ўвесь свет. Яе альбом Hardcore аказаўся плацінавым.

Ліл Кім — любімая мішэнь рэпарцёраў. Ды і сама прыгажуня дае для гэтага падставы: у 2004-м суд прыгаварыў спявачку да году і аднаго дня за ілжывыя сведчанні наконт перастэлкі на Radio Hot 97. Ліл жа выдатна выкарыстала гэтую шуміху, каб адрэкламаваць свой чарговы альбом.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)