Лидеры мнений: «Сегодня в центре Минска концлагерь»

О гордости и боли, лжи и солидарности пишут в соцсетях белорусы. Собрали самое интересное на утро субботы.

Писатель Виктор Мартинович:

— Рэспект уладальнікам усіх цэнтравых кавярняў, якія выставілі ля ўваходаў ваду для пратэстоўцаў, дакладна ведаючы, што гэта можа скончыцца папярэджаннем, закрыццём, адцісканнем памяшкання.

Рэспект міліцыі, якая не баіцца вітаць ланцугі знакам «вікторыя» (пры тым, што па борце машыны начальства іх ідэнтыфікуе з лёгкасцю, але, выглядае, прабрала і гэтых).

Рэспект дзядзьку з вялізарным корабам ружаў, самых даўгіх і прыгожых, які раздаваў іх мінакам, падлучаючы да рытуалу, а ружаў там было — на сотні рублёў. Рэспект усім, хто абудзіўся. Ганаруся тым, што я беларус.

Я всегда задавался вопросом, как мир допустил то что творили фашисты. Сегодня в центре Минска концлагерь, и там до сих пор пытают!

Иван Айплатов, дизайнер

Возле изолятора на Окрестина все эти дни. Фото Игоря Мелешко

«Калі страйк пратрымаецца хоць два тыдні — рэжым падзе»

Писатель Сергей Наумчик:

— Відаць, я ня першы, хто сёньня гэта піша, але разумееце, у чым справа. Спэцназавец, з-пад шлему якога бачныя сьлёзы, бо яго пацалавалі дзяўчаты на Плошчы...

Войскавец пасьля таго, як яго пачалі абдымаць на мірнай акцыі пратэсту на плошчы Незалежнасці. Фота Радыё Свабода

Разумею, не па-хрысьціянску. Але. Сьлязам гэтым можна верыць толькі тады, калі пасьля сьлёз ён зьняў шлем, скінуў амуніцыю і далучыўся да людзей на Плошчы. Альбо сышоў. Бо пакуль ён у форме, будзе — «Мы выполняли приказ».

Ён будзе выконваць загад. І рубіць тых жа дзяўчат сапёрнымі рыдлёўкамі. Ці страляць. Бо пасьля хвіліны пачуцьцяў ён вяртаецца ў стан не чалавека, а машыны, якую вучылі толькі аднаму (і больш нічому іншаму) — зьбіваць і забіваць.

І ня верце цяперашняму зацішшу. ОМОНу проста далі адпачыць. Але. Калі страйк сапраўды распачнецца (а ён ў патэнцыяле можа быць больш магутны, чым у 1991), і калі пратрымаецца хоць два тыдні — рэжым падзе.

Дакладней, я ня ведаю, ці прыйдзе на месца Лукашэнкі нехта годны (і хутчэй за ўсё, спачатку будзе хтосьці, скажам гэтак, 50:50) — але ў тым, што Лукашэнка сыдзе (ці яго «сыдуць») — перакананы.

«Усе ўсё памятаюць. І будуць падведзеныя рахункі»

Фото: Василий Федосенко / Reuters

Писатель Уладзімір Някляеў:

— ...А вы хацелі б чаго?.. Каб гэтыя дзяўчаткі кінуліся да спецназаўцаў не з кветкамі, а з камянямі? І каб тыя не апусцілі, а паднялі шчыты? І каб пачалі мясіць, малаціць людзей на плошчы Незалежнасці гэтаксама, як малацілі, мясілі іх на праспекце Пераможцаў каля стэлы?..

Тут не кароткая памяць... Усе ўсё памятаюць. І будуць падведзеныя рахункі. Але...

Адзін з тых людзей, якіх катавалі ў турме на Акрэсціна, сведчыць: «Самое страшное — это молодые омоновцы, они, кажется, верят, что карают зло».

Таму нельга не спрабаваць скіраваць рух падзей у лепшы бок: ад варажнечы, якой нашпігаваныя гэтыя хлопцы (дарэчы, не старэйшыя за тых дзяўчатак, якія пайшлі да іх з кветкамі) да ўсведамлення таго, што насамрэч сёння адбываецца.

Што яны стаяць не на тым баку. І няхай не з усімі, але з большасцю вайскоўцаў (на Плошчы Незалежнасці 14 жніўня былі не амапаўцы, а вайскоўцы), якія тры гадзіны прастаялі ўчора не з крывёй, а з кветкамі на шчытах, гэта сталася.

Яны і самі пра тое казалі, і я бачыў па вачах. І хоць я разумею вас, самому б не вершы чытаць, а каменне кідаць, але калі ўжо выбраны шлях мірнага супраціву, дык мусім мы па ім ісці і столькі, наколькі хопіць трывання, трываць!

І прыйдзе час...

«Вся наша страна живёт в многоступеньчатых абьюзивных отношениях уже пару поколений»

Оля Ситник:

— Видя вчерашнюю бурную положительную реакцию части населения на милость после насилия (я про обнимашки с представителями власти и силовых структур), я отчётливо понимаю и вижу, насколько Беларуси срочно нужен закон о противодействии домашнему насилию.

Вот эти идеи о «бьёт значит любит», «хто каго чубіць, той таго любіць» и так далее, которые идут из семьи и активно транслируются обществом, властями, родителями педагогами и вообще всеми — это страшное зло.

Вся наша страна живёт в многоступеньчатых (или с родителями, или с детьми, или с супругами, или с начальством, или с с властью, а у некоторых просто бинго-джекпот) абьюзивных отношениях уже пару поколений и многие просто забыли или вообще не знали, что может быть по-другому.

По-моему, всё настолько запущено, что активное продвижение этого закона нужно включать третьим пунктом требований протестующих после отставки власти и перевыборов.

«Калі хто ў Пагоні — будзе атрымліваць у разы больш здзекаў»

Главный редактор газеты «Наша Ніва» Егор Мартинович:

— Галоўным ворагаў амапаўцы бачаць ідэйных «апазіцыянераў». Калі хто ў Пагоні — будзе атрымліваць у разы больш здзекаў.

Таксама ў іх спісе нянавісці любыя нефармалы — доўгія валасы, яшчэ нейкая адметнасць.

Я ж апынуўся ідэйным ворагам для нейкага няўдачніка, які працуе ў жодзінскай турме на прыёмцы-афармленні вязняў.

Мужык гадоў 45 пабачыў мяне ў майцы з арнаментам і не змог не адрэагаваць: «О, яшчэ і арнамент пад'ехаў! А ну сюды, ***! Арнамент у яго, ***!»

Перасячэнне з гэтым ..удаком было кароткім, на пару хвілін, таму нічога асаблівага зрабіць ён мне не мог. Але факт, што існуюць і такія гідкія стварэнні.

«Нехотя извиниться и выпустить немного похищенных и избитых — и это всё?»

Врач-психотерапевт Константин Минкевич:

— Как я понимаю, правоохранительные органы существуют для охраны права. Вроде бы так следует из названия. К названию прилагается куча кодексов и законов, устав, опять-таки, и там всё-всё прописано, чего можно, чего нельзя, в каком объеме, форме и в ответ на что. Это я не говорю еще обо всяких всемирных декларациях и международных конвенциях, в которых наверняка присутствует и подпись от Беларуси.

Правоохранительные органы не могут себе позволить терять самообладание, не могут себе позволить мстить за своих, даже если у них есть на то основания. Потому что в этом случае они перестают называться правоохранительными. Они больше не охраняют право.

Аргументация «но ведь сотрудники милиции тоже пострадали» в ответ на огромное количество свидетельств зверств силовиков, мол, как же мы могли терпеть – это какая-то ...уйня.

Нехотя извиниться и выпустить немного похищенных и избитых — и это всё? Типа, чего вы еще от нас хотите, успокойтесь там уже? По нападениям на сотрудников милиции возбуждены уголовные дела, но кто что-то слышал о возбуждении хоть одного уголовного дела по нападениям сотрудников милиции на гражданское население?

Ну и для пущей наглядности — уровень правового сознания человека, считающего себя президентом: «Я не могу сегодня предъявить претензии к кому бы то ни было. Не могу. Потому что вы видите, как развивается ситуация. Единственное, попрошу и министра, и других: мы все-таки славяне, если уже человек упал и лежит, его не надо избивать».

Беларусь на страницах мировой прессы: «Загадала желание, чтобы никого больше не убили»

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(16)