Лідэр гурта «Сплін»: «Стоп! Чаму дыктатура – гэта добра?» (відэа)
Лідар расейскага рок-гурта «Сплін» растлумачыў журналістам, чаму некаторыя людзі мяркуюць, што дыктатура лепшая за дэмакратыю, а таксама распавёў пра тое, як змяняецца творчасць гурта.

«У гурце есць пэўны стрыжань, але ў кожным новым альбоме да гэтага стрыжня дадаць чагосьці новага. Груба кажучы, на новы год у нас адная і тая ж ялінка, але кожны год абрастае новымі цацкамі, – распавядае Аляксандр Васільеў. – Калі гучанне змяняецца, то гэта адбываецца хутчэй выпадкова».
Музыка параўнаў Менск з Масквою: «з аднаго боку – велічна і прыгожа, з іншага – страшнавата. Бо ўлада... і там улада, і тут такая ўлада... Цяпер улетку лепш на веску паехаць. Думаю, тут і паралелі праводзіць не трэба. Вашая схема ў нас, нашая схема – у вас».
На развітанне ен распавеў пра размову са знаемаю з Латвіі, якая сказала, што расейцам добра, бо маюць дыктатуру. «Я кажу: стоп, чаму гэта добра? А яна адказала, што дыктатура лепшая за дэмакратыю: лепш ненавідзець аднаго чалавека, чымся ўсіх», – смяецца музыка.
Оцените статью
1 2 3 4 5Избранное