Лічба дня. За колькі сям’я Надзеі Ермаковай здае катэдж у Драздах

Упершыню за доўгі час на сайтах агенцтваў нерухомасці з'явілася аб’ява аб тым, што ў працяглую арэнду здаецца катэдж у чыноўніцкай частцы Драздоў. Невялікі дом плошчай 250 квадратных метраў знаходзіцца ў Ізумрудным завулку.

Тут і далей фота realt.by

Гаспадары гэтага катэджа — Наталля і Аляксей Чэпікавы. Гэта адпаведна дачка і зяць былой старшыні Нацбанка Надзеі Ермаковай.

Сітуацыя Ермаковай унікальная — яна адзіная з чыноўнікаў, каму ўдалося атрымаць ад дзяржавы адразу два элітныя ўчасткі ў Драздах.

Яе папярэднік на чале Нацбанка Пятро Пракаповіч таксама займеў два дамы, але другі знаходзіцца за «Мінск-Арэнай», а не ў саміх Драздах.

Што ўяўляе з сябе катэдж сям'і Ермаковай? Дом на два паверхі з 7 пакоямі (5 з іх жылых), два ванныя пакоі. У абвестцы пішуць, што жытло ўкамплектаванае мэбляй і тэхнікай, хоць іх на здымках няма. Затое ёсць камін. На дагледжаным участку стаіць свая лазня і гараж на дзве машыны. Гаспадары дома просяць за яго $3500 на месяц.

Цікава, што некалькі гадоў таму ў СМІ ўжо з'яўлялася інфармацыя пра спробу сям'і Ермаковай здаць катэдж у арэнду. Але тады гучалі нашмат большыя лічбы — $6000 і нават $7500.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.3(20)