Лічба дня. 84 дні правядуць за кратамі муж і жонка за «экстрэмізм» у прыватнай перапісцы
Сёння ў шосты раз асудзілі 26-гадовую Анастасію Крупеніч-Кандрацьеву і 26-гадовага Сяргея Крупеніча па ч. 2 арт. 19.11 (распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць).
Мінулыя «суткі» ў іх сканчваюцца толькі ў суботу, 25 верасня, паведамляе Вясна назірае. Але на Анастасію і Сяргея ў Ленінскім РУУСе ў чарговы раз склалі новыя пратаколы па арт. 19.11 КаАП.
Іх справы 23 верасня разглядала суддзя Ленінскага раёна Таццяна Шоцік. У гэты раз пратаколы на мужа і жонку склалі за перасыл паведамленняў 18 чэрвеня адзін адному, але з розных «экстрэмісцкіх» каналаў.
На суддзе Анастасія сказала, што наогул не ведала аб тым, што гэты канал прызнан «экстрэмісцкім», і што нельга такое дасылаць у прыватных паведамленнях мужу. Вынік — 13 сутак арышту.
Сяргей паабяццаў суддзі ніколі больш не чытаць тг-каналы, але суддзя Шоцік таксама пакарала хлопца 13-сутачным арыштам.
Анастасія Крупеніч-Кандрацьева — настаўніца ў мінскай гімназіі, у жніўні ў яе сканчваўся кантракт.
Анастасію і Сяргея першы раз затрымалі ў сярэдзіне ліпеня. З таго часу іх асудзілі агулам на 84 суткі кожнага за тое, што яны перасылалі ў прыватных паведамленнях адзін адному інфармацыю з «экстрэмісцкіх каналаў».
Вядома, што пасля затрымання сям’і на адным з праўладных тг-каналаў з’явілася пакаяльнае відэа з Анастасіяй. Прапагандыст Азаронак сцвярджаў, што яна даслала ў экстрэмісцкі канал асабістыя дадзеныя дзяцей супрацоўнікаў міліцыі.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное