Общество

Лепшыя беларускамоўныя гурты атрымаюць узнагароды

18-19 кастрычніка заплянаваны фэст кліпаў беларускамоўных выканаўцаў "Кліп-марафон 2007". На імпрэзе будуць прадэманстраваныя больш за 30 музычных відэа, зробленыя ў пэрыяд ад 1991 да 2007 году.

"Кліп-марафон 2007" працягнецца два дні — 18 і 19 кастрычніка. У першы дзень будуць паказаныя найноўшыя й рарытэтныя запісы, у другі дзень адбудзецца конкурсная частка. Усе кліпы падзеленыя на шэсьць намінацыяў згодна з музычным стылем. Госьці фэстывалю будуць галасаваць за найлепшыя ролікі. Пераможцы атрымаюць памятныя статуэткі й ганаровыя дыплёмы.

У "Кліп-марафоне" возьмуць удзел вядомыя беларускія гурты: "N.R.M.", "Крамбамбуля", "Стары Ольса", "Zet", "Нэўра Дзюбель", "Крок", ":B: N:", "PLAN", "IQ48", "Палац", "Зьніч", "Бонда" і многія іншыя. Большасьць з іх патрапіла ў так званы "чорны сьпіс забароненых музыкаў" за сваю палітычную пазыцыю, і ня маюць магчымасьці свабодна выступаць. Моладзь БНФ плянуе выдаць мультымэдыйны CD з найлепшымі кліпамі, а таксама інфармацыйныя матэрыялы пра беларускіх музыкаў.

Фэст пачнецца 18 кастрычніка а 17-ай гадзіне на Сядзібе БНФ, пр. Машэрава, 8.

Удзел прымуць Лявон Вольскі, Андрэй Плясанаў, Павал Сьвярдлоў і многія іншыя. Чакайце сюрпрызаў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)