Нават Зянон падтрымлівае пратэсты і піша свае парады, як лепей іх арганізаваць – пра што ягоныя прыхільнікі ў парыве нянавісьці да невероятных, канешне ж, не памятаюць.
«Лепш было б так: спачатку – перамога, а потым – сварыцеся, колькі хочацца. Але ў жыцьці адбываецца наадварот»
Журналіст Віталь Цыганкоў – пра канфлікты ў дэмакратычных сілах.
– Усё даволі проста, хаця і сумна. Гістарычна заканамернасьць відавочная. Калі зьяўляецца вера ў хуткую перамогу і агульны посьпех, – тады дэмакратычныя сілы аб'яднаныя і едныя (жнівень 2020 як самы яркі прыклад), – піша Цыганкоў. – Ніхто не сварыцца, усе змагаюцца супраць агульнага ворага – людзі самых розных жыцьцёвых прынцыпаў і палітычных перакананьняў. Пераможам – потым разьбярэмся.
Калі ж зьяўляецца і ўзмацняецца ўражаньне, што перамога пакуль ня блізкая, – пашыраюцца сваркі, канфлікты, расколы, разьяднаньне, жаданьне не ўступаць у кааліцыі. Кожны ўспамінае пра свае «строгія прынцыпы», і кажа, што «побач з гэтымі» на адно поле не сядзе – «без вас абыйдземся».
Але ж мы тут ня першыя (і не апошнія). У Польшчы ў пачатку 1980-х Салідарнасьць аб’яднала самых розных людзей, ад лібералаў да нацыяналістаў – але перамога тады не была магчымай. Пасьля разгрому пачаліся канфлікты, расколы і ўнутры Польшчы, і ў эміграцыйных колах.
Але потым у 1989-м усе зноў аб’ядналіся ў агульным антыкамуністычным фронце. Каб адразу пасьля перамогі разьбегчыся па сваіх палітычных норах)
Так што лепш было б так – спачатку перамога, а потым – сварыцеся, колькі хочацца. Але ў жыцьці і ў нас зараз адбываецца, паўтаруся, наадварот – сварацца, бо ня бачаць хуткай перамогі, таму і заняліся сваімі ўласнымі (а не агульнымі) справамі.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное