Общество

Легкаатлет Недасекаў пра збіццё брата Домрачавай: Ну якая жорсткасць… Я проста не заходжу ў інтэрнэт і не гляджу гэта

Баскетбалістка Алена Леўчанка, адна з лідараў Свабоднага аб'яднання спартоўцаў, паклікала ў анлайн-дыскусію легкаатлета Максіма Недасекава. Размова адбывалася праз інстаграм, піша Наша Ніва.

22-гадовы Недасекаў — актыўны падпісант пралукашэнкаўскага ліста спартсмена. Аднак хлопец прызнаецца, што праз маладосць яшчэ не разбіраецца ў палітыцы і грамадскім жыцці.

Прыводзім яго цытаты:

— У любой турме збіваюць, у Беларусі, не ў Беларусі. Так не павінна быць, але ты з гэтым нічога не зробіш.

— Я падтрымліваю прэзідэнта Лукашэнку. Але гвалт ніхто не падтрымлівае. Чаму, калі я за Лукашэнку, то адразу кажуць, што падтрымліваю гвалт?

— [Спартсмены] вырашылі пайсці па іншым шляху, вырашылі выказвацца супраць улады. Калі яны ідуць супраць свайго — вось іх і звольнілі.

— (Пра збіццё брата Домрачавай) Так, бачыў. Але якая розніца, чый брат. Жорсткасць? Ну якая жорсткасць… Я проста не заходжу ў інтэрнэт і не гляджу гэта.

— Я прадстаўляю не народ, а сцяг і гімн. Я прадстаўляю людзей, якія мяне рыхтавалі. Ёсць кола людзей, якія мяне падтрымліваюць. Якія займаюць пасады, вядуць мяне да маіх дасягненняў. За гэтых людзей я буду выступаць.

— Людей ж не хвалюе, што адбываецца са мной. Гэтаксама мяне не хвалюе, што адбываецца з імі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.2(80)