Легендарны Cirque du Soleil на вуліцах Мінска
За паўгода да прэм'еры ў Мінску новай праграмы Varekai (пераклад з мовы цыган — «дзе заўгодна») артысты Cirque du Soleil выйшлі з імпрамізаванымі пастаноўкамі на мінскія вуліцы.

19 красавіка акцёраў легендарнага цырка можна было назіраць у некалькіх кропках беларускай сталіцы. Сваімі спантанымі выступамі на вуліцах артысты Cirque du Soleil ўразілі дзясяткі тысяч гледачоў па ўсім свеце і вось прыйшла чарга Беларусі.



Акрамя прадстаўлення, арганізатары мінскага выступу Cirque du Soleil прапануюць паўдзельнічаць у конкурсе і выйграць квіток на восеньскае прадстаўленне. Для гэтага трэба зрабіць самае эфектнае фота з артыстамі цырку падчас выступу на вуліцах Мінска і запосціць яго ў сацсеткі пад хэштэгам #CDSMinsk2017
Шоу Varekai ад Cirque du Soleil адбудзецца ў «Мінск-Арэне» з 28 верасня па 1 кастрычніка.
Оцените статью
1 2 3 4 5Избранное