«Лазерны тэлевізар Гарызонт», які падарылі Лукашэнку, вельмі нагадвае кітайскі праектар 2018 года

Падчас наведвання інавацыйнага цэнтра «Гарызонт» Аляксандр Лукашэнка атрымаў у падарунак «лазерны тэлевізар». Яго ўручыў генеральны дырэктар «Гарызонта» Юрый Прэдка. Лукашэнка ўдакладніў, ці разбярэцца ён з прыладай. «Там нескладана ўсё, дастаткова проста», — патлумачыў Прэдка.

Што такое «лазерны тэлевізар»? Гэта праектар, які выводзіць карцінку на сцяну. Яшчэ ў мінулым годзе «Гарызонт» прадставіў свой прадукт — Horizont LT400F. «Якасць фармата 4К з фізічным памерам 2*3.5 метра даступна пры мінімальным размяшчэнні праектара ад сцяны», — гаварылася ў апісанні. Вось як выглядае гэты інавацыйны прадукт:

Прэзентацыя на сайце Міністэрства прамысловасці

А вось як выглядае праектар кітайскай кампаніі JMGO, выпушчаны яшчэ ў 2018 годзе:

Давайце паглядзім на прыладу зблізку. Калі Аляксандр Лукашэнка адкрыў каробку, то пабачыў там вось такі дэвайс — шэрая працяглая штука з чорнай рашоткай.

А вось як выглядае той самы праектар ад кампаніі Jmgo — Jmgo Explorer:

Вытворца прадае гэту прыладу праз аўкцыёны, на «Аліэкспрэсе» гэты лазерны тэлевізар можна купіць за $650.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.5(39)