Латушка заклікаў Ціханоўскую ўступіць на пасаду прэзыдэнта, каб не дапусьціць здачы Лукашэнкам сувэрэнітэту
Сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады, лідэр Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва Павал Латушка зрабіў такую заяву на Радыё Свабода.
Павал Латушка, якога беларускія ўлады лічаць «датычнай да тэрарыстычнай дзейнасці», агучыў напярэдадні сустрэчы Пуціна і Лукашэнкі пра шэраг дамоваў, якія будуць прынятыя, паводле ягоных крыніц: расейская вайсковая база, увод расейскага вайсковага кантынгенту ў Беларусь, дамова аб увядзеньні расейскага рубля.
Каб запабегчы страты незалежнасьці, Павал Латушка заклікаў Сьвятлану Ціханоўскую, як абранага народам лідэра, уступіць у пасаду прэзыдэнта Беларусі, правесьці інаўгурацыю, прымаць рашэньні як легітымны і дамоваздольны кіраўнік Беларусі.
Читайте еще
Избранное