Политика

Латушка: «Гэта і ёсць сапраўдная дэмакратыя, праўдзівая ўлада народа»

Член Каардынацыйнай рады звярнуўся да грамадзян Беларусi напярэдадні нядзелі.

– Мінулі 4 месяцы пратэсту, значная частка шляху, – звяртаецца Павел Латушка. – Мы разам зрабілі першы крок на вуліцу, разам разгарнулі бел-чырвона-белыя сцягі ў центрах гарадоў. Мы разам перажылі жах трагедый і пралілі першыя слёзы па загінулым і пацярпелым. Мы разам смяяліся, спявалі, плакалі, пакутвалі.

У нас так шмат змянілася за апошнія месяцы. Цяпер беларусы – ня «зручная» нацыя, якой лёгка загадваць, а вялікая сям'я, дзе адзін за ўсіх і ўсе за аднаго.

Беларусы ўбычылі дэфолт ўлады і стварылі сотні сваіх нацыянальных ініцыятыў.  «Голас», Народнае Антыкрызіснае Упраўленне, ЕКРП, фонды падтрымкі, незалежныя прафсаюзы і дваравыя чаты і дзясяткі іншых – усе працуюць для дасягнення адзінай мэты. 

Былі адкрыты Народныя Пасольствы Беларусі. Беларусы навучыліся гаварыць ў голас і гэты голас чуюць за мяжой.

Гэта і ёсць сапраўдная дэмакратыя, праўдзівая ўлада народа.  

Лукашэнка захацеў узяць у заложнікі ўсю краіну – і закрыў межы Беларусі. Але ў 21 стагоддзі праўды ўжо не схаваць за жалезнай заслонай. Не схаваць доказаў ўсіх злачынстваў, фальсіфікацыі выбараў, рэпрэсій, катаванняў. Распачаты крымінальны пераслед вінаватых у рамках універсальнай юрысдыкцыі еўрапескіх краін.

Паралельна платформа Единая Книга Регистрации Преступлений стварае прававую базу для прыцягнення да адказнасці ўсіх вінаватых у злачынствах – членаў выбарчых камісій і сілавікоў.

Па словах палiтыка, «выхад кожнага – гэта патрабаванне, каб усе вінаватыя ў злачынствах былі пакараныя, гэта адмова падпарадкоўвацца злачыннаму рэжыму».

– Я разумею, які складаны гэты шлях даўжынёю ўжо ў 4 месяцы. Але мы ўсе разам  ведаем, што кожны хто выходзіць на акцыі пратэсту, набліжае дзень перамогі народу і ўсёй Беларусі, – падсумоўвае палітык.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(64)