Комментарии

Іван Кірылаў, Новы час

Кветачкі ці арматура? Падзеі ў Казахстане далі адказ на галоўнае пытанне пратэсту

Пры ўмове, што пратэст у Алматы здзьмуўся (а хутчэй за ўсё, гэта так), адказ не на карысць адэптаў радыкальных дзеянняў.

Ледзьве пачаўшыся з надыходам новага года, казахстанскія пратэсты адразу адгукнуліся ў Беларусі. Не былой, канешне, вулічнай турбулентнасцю, але, прынамсі, усплёскам старой фэйсбучнай фрустрацыі.

«Ну што, неверагодныя? Дагэтуль лічыце, што ўставаць на лаўку ў шкарпэтках — эфектыўная форма пратэсту?» — пісалі адны, кідаючы спасылкі на паспяховыя бойкі з паліцыяй у Талдыкаргане альбо спаленыя «даішныя» аўто ў Алматы.

«Будзеце і надалей адмахвацца кветачкамі ад АМАПа?» — з’едліва пыталіся другія, лайкаючы штурм чарговай гарадской адміністрацыі.

«Гэта вам не сцягамі махаць і стужачкі развешваць», — выносілі бязлітасныя высновы трэція, робячы рэпост на кадры раззбраення сілавікоў у Актаў.

Цяжка не пагадзіцца: выглядала ўсё эфектна. Аднак у выніку да перамогі не прывяло. Раптоўны пратэст у Казахстане, які ўспыхнуў цалкам на сацыяльнай глебе (праз няправільнае энергетычнае цэнаўтварэнне), фатальна прайграе — гэтак жа, як прайграў пратэст беларускі ў 2020-м.

Розніца толькі ў тым, што ў Беларусі захоўваецца шанец на рэванш, тады як у Алматы і іншых гарачых стэпах яго — шанец — зараз вынішчаюць замежнікі з шэўронамі АДКБ. Пад ухвальныя, што важна, погляды значнай часткі мясцовага насельніцтва.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.1(26)