Общество
Кацярына Ярмалаева, Еўрарадыё

Кватэра ў Мінску каштуе, як віла на Карыбах ці фазэнда ў Бразіліі (фота)

Еўрарадыё вырашыла паглядзець, якое жыллё прапаноўвае сталічны рынак і што можна набыць у іншых краінах, прадаўшы гэтую прыгажосць.

Яшчэ па тэлефоне агент Ларыса мяне запэўніла, што 2-пакаёвая кватэра на Кісялёва вельмі добры варыянт для творчага чалавека: 56 квадратных метраў дазваляюць зрабіць шыкоўную перапланіроўку дый сама кватэра ў належным стане. І увогуле, вельмі хутка каля яе з’явіцца дзіцячы забаўляльны комплекс. Насамрэч віртуальнае жыллё вельмі адрозніваецца ад таго, што мне давялося пабачыць: апошні рамонт быў гадоў 10 таму, адсутнічае балкон, усюды савецкія металічныя трубы… Таму і цана такая сімвалічная — усяго 152 тысячы долараў.

Вось так выглядае ванна і прыбіральня — не самы горшы варыянт, на думку гаспадыні:

Мяне запэўнілі, што пры вялікім жаданні і невялікай суме грошай можна зрабіць з кватэры сапраўдную цукерку: знесці сцены, аб’яднаць кухню з залай, ванную з прыбіральняй, паставіць шклопакеты. Парад надавалі столькі, што паслугі дызайнера ўжо не спатрэбяцца. Знешні выгляд дому і яго дзіцячая пляцоўка не павінны паўплываць на маё рашэнне набыць кватэру амаль у самым цэнтры сталіцы.

Дарэчы, кватэра на Кісялёва аказалася адной з самых танных па ўсім горадзе.

А вось, што можна набыць у іншай краіне, прадаўшы такую прыгажосць.

Напрыклад, домік у Германіі коштам 32500 еўра. Яго плошча 70 кв.м. Ёсць 3 пакоі. Плошча зямельнага ўчастку 750 кв м. Ёсць басейн, гараж на дзве машыны, фінская хатка, майстэрня:

Ці ў Партугаліі (фота ніжэй) прадаецца кватэра за 75 тысяч еўра. Прэстыжны раён у горадзе Порту на берагу ракі Доўру. Плошча 60 м2: спальня, гасцёўня, абсталяваная кухня, панарамны від з акна:

А можа, камусьці прыйдзецца даспадобы вялікі дом ва Уругваі з шыкоўным садам, каля мястэчка Pinares. Цана — 140 тысяч долараў:

Наступная цэнавая катэгорыя — 200 тысяч долараў. Мінская 3-пакаёвая кватэра (плошча 78 кв.м) з вокнамі на праспект Незалежнасці прывяла мяне ў сапраўдны шок: за дымавой завесай цяжка было разгледзець гаспадара. Але ён не разгубіўся і адразу ж кінуўся ў бой: гэтыя шафы можна знесці, шпалеры сарваць, і пачаў мне расхвальваць свайго суседа, які з кватэры зрабіў сапраўдны палац. На пытанне, ці спакойны пад'езд, ён вельмі шчыра адказаў, што ў мінулым годзе забілі двух п'яніц, таму зараз вельмі спакойна.

Вось так выглядае мінская кватэра за 200 тысяч долараў:

Адзінае, што цешыць,— гэта знешні выгляд дома, які нядаўна перажыў капрамонт:

А так выглядае жыллё ў Індыі (192 тысячы долараў).

Віла Parra знаходзіцца ў прыгожым ціхім мястэчку Parra, Гоа. Як паведамляе сайт www.eurоfirma.ru, гэта вельмі прасторная віла мае 3 пакоі, сучасную кухню, 2 індывідуальныя і 1 агульную ванную, трэнажорны зал, веранду, балконы, гараж:

Прадаўшы сваю кватэру ў Мінску, гаспадар можа разгледзець варыянт цудоўнай вілы з 6 спальнямі ў Паўднёвай Афрыцы коштам 250 тысяч долараў. Дарэчы, панарамны від на мора:

За гэтыя грошы — 152 тысячы долараў — можна набыць вілу ва Уругваі коштам 44000 долараў і вілу ў Бразіліі (54500 умоўных адзінак). І яшчэ застануцца грошы!

Віла ва Уругваі:

Віла ў Бразіліі:

А вось кватэр у Эстоніі за гэтыя грошы можна купіць ажно 15!

Больш за ўсё нас здзівіў варыянт на вуліцы Янкі Купалы каля самага цырка: спачатку сваёй цаной — 500 тысяч долараў, а пасля знешнім выглядам. Без 5 хвілін амаль мільянеры прадавалі кватэру і не звярталі ніякай увагі на смецце на падлозе, павуціне на сценах:

Затое які краявід з акна!

Для дзіцяці ў такім двары ўвогуле раздолле:

У Інтэрнэце 500 тысяч долараў хапіла, каб набыць шыкоўныя вілы і кватэры ў розных кутках свету.

У Бразіліі прадаецца перспектыўная фазэнда плошчай 38.2 гектара. Знаходзіцца ў 125 км ад Сан-Паўла. На тэрыторыі 2 крыніцы з пітной вадой. Кошт 500 тысяч долараў:

За такія ж грошы можна набыць сучасную вілу на Ямайцы з відам на мора. Агульная плошча вілы 1219 кв.м: ёсць 4 вялікія спальні, 5 ванных пакояў, 2 гаражы:

На Карыбах:

Апартаменты на беразе Карыбскага мора. Балкон, газ, кабельнае тэлебачанне, кандыцыянер, басейн, ахова, доступ на пляж. (Кошт 450 тысяч долараў)

У Бруселі:

Чатырохпакаёвая кватэра ў новым доме ў цэнтры гораду. Агульная плошча — 220 м2. Ёсць кухня з сучаснай мэбляй, 3 спальныя пакоі, 2 санвузлы.

Кватэра ў Чарнагорыі:

Віла ў горнай мясцовасці каля гораду Бордзігера (Італія):

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)