Общество

Дзіяна Серадзюк, Новы час

«Курапаты на законнай падставе могуць быць ліквідаваныя за дзве гадзіны»

Беларусь застаецца «белай плямай» сярод іншых краін у галіне даследавання камуністычнага тэрору, а ўшанаванне памяці ахвяр рэпрэсій грамадскасцю аказалася па-за законам.

У Мінску прайшла канферэнцыя «Каардынацыя даследаванняў камуністычнага тэрору ў маштабах Беларусі», арганізаваная грамадскай кампаніяй «Захаваць памяць аб рэпрэсіях». Яе мэта — аб’яднаць назапашаны досвед у даследаванні тэмы рознымі грамадскімі ініцыятывамі з усіх рэгіёнаў Беларусі.

У часе канферэнцыі гісторык Ірына Раманава выказала думку, што многія памятныя знакі, якія знаходзяцца ў Курапатах, у тым ліку новы дзяржаўны помнік і крыжы, не ўнесены ў пашпарт мемарыяла, а гэта значыць, што з пункту гледжання ўладаў яны ўсталяваныя незаконна. «Таму Курапаты на законнай падставе могуць быць ліквідаваныя за дзве гадзіны», — кажа яна. Даследчыца прапанавала ўнесці ў пашпарт гісторыка-культурнай каштоўнасці ўсе помнікі, якія знаходзяцца ў мемарыяле, каб захаваць іх ад знішчэння.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.4(14)