Коктейль
Юлія Аляксандрава

Купальская ноч. «Нам дапамагла стыхія!» (фота)

Нягледзячы на няспынны дождж і холад, энтузіясты сабраліся разам у Вязынцы ў ноч з 22 на 23 чэрвеня, каб з песнямі, танцамі і гульнямі каля вогнішча знайсці сваю папараць-кветку.

Каб распаліць вогнішча пры такім надвор’і спатрэбілася нямала часу і майстэрства.

-- А пад парасонамі такая выдатная акустыка! – аптымістычна сцвярджалі спевакі, значная частка якіх – выкладчыкі і студэнты Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў.

Пасля некалькіх танцаў каля вогнішча прысутным стала значна цяплей, колькасць жартаў павялічылася і надзея на тое, што недзе зусім побач можна знайсці папараць-кветку расла.

-- У гэтым ёсць нейкая містыка, такія незвычайныя адчуванні ад такога Купалля, -- дзяліліся ўражаннямі прамоклыя ўдзельнікі свята. – Але ж у такі дзень усё і павінна быць стыхійна. Стыхія нам дапамагае.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)