Общество

Купалаўскі тэатар паставіў чорную камэдыю пра сьмяротнае пакараньне

Павешаньне ў онлайне, кат на піўным разьліве. 15–16 студзеня на галоўнай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы адбудзецца прэм’ера чорнай камэдыі «Вешальнікі» (Hangmen) па п’есе культавага ірляндзкага драматурга Марціна Макдонаха. Рэжысэр-пастаноўшчык спэктакля Віталь Краўчанка падзяліўся з Радыё Свабода задумай гэтай маштабнай дзеі.

Сюжэт «Вешальнікаў» грунтуецца на рэальных падзеях і пераносіць гледачоў у першую палову 1960-х, калі Вялікая Брытанія дасьпела спачатку да мараторыю на сьмяротнае пакараньне, а потым і да поўнай яго адмены.

Адна з тэхнічных навацый, якая прымусіць заплюшчыць вочы асабліва ўразьлівых гледачоў, — гэта працэдура павешаньня. Як абяцае Віталь Краўчанка, уся дзея будзе максымальна блізкая да натуральнай.

«Прынамсі хочацца такога дасягнуць, бо павінна быць эфэктна, — прызнаецца рэжысэр. — Альбо страшна, альбо без таго ўвогуле. Каб усьвядоміць кошт чалавечага жыцьця — і тады, і сёньня — неабходнае ўзрушэньне. Мяняюцца час і абставіны, а чалавечая прырода нязломная».

Каб максымальна акунуцца ў атмасфэру ангельскага пабу сярэдзіны мінулага стагодзьдзя, рэжысэр адстаяў галоўны атрыбут такой установы — піва.

Чытаць далей.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(4)