В мире

Алег Новікаў, Новы час

Куды пабягуць афганцы?

На думку экспертаў, калапс афганскай дэмакратыі непазбежна прывядзе да новай хвалі міграцыі.

Фота AP

Калапс афганскай дэмакратыі, якой ужо далі мянушку «пацёмкінская дзяржава», — гэта прэлюдыя да больш сур’ёзных выклікаў. Гаворка пра плыні афганскіх бежанцаў. Такі сцэнар лёгка прачытваецца шматлікімі выданнямі.

— Будучыня Афганістана выглядае змрочнай, — піша аўтарытэтны «The Economist». — Хоць талібы і абяцалі быць міласэрнымі ў выпадку перамогі, мала хто ў Афганістане ім верыць. У канцы ліпеня былі паведамленні пра сотні прыхільнікаў урада, пакараных у акрузе Спін-Болдак, адной з першых захопленых талібамі.

У гэты ж час у ваколіцах Кандагара імі быў забіты папулярны комік Назар Махамад. І нават калі талібы вырашаць праявіць сур’ёзнасць з нагоды сваіх абяцанняў, Афганістану пагражае гуманітарная катастрофа, таму што вычарпаецца замежная дапамога.

У выніку ўсё ідзе да таго, што свет відавочна стане сведкам сапраўднай навалы афганскай міграцыі. У выніку папярэдніх войн радзіму пакінулі прыкладна два мільёны афганцаў.

Новая хваля будзе не менш маштабнай. З пачатку гэтага года амаль 400 000 афганцаў ужо збеглі з краіны, пры гэтым каля 244 000 — толькі пачынаючы з траўня, калі Байдэн анансаваў вывад войск з Афганістана. Такія лічбы прыводзіць «Агенцтва ААН па справах бежанцаў».

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.5(11)